26 сакавіка 2024 у Гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе” мае прайсці навукова-практычны семінар “Дзень беларускай выцінанкі ў Музеі маляванкі ў Заслаўі”, прысвечаны традыцыі беларускай выцінанкі, яе вывучэнню, захаванню і трансляцыі сучаснікамі.

Праграмай семінара запланаваныя сустрэчы з выцінаншчыцамі Лізаветай Чырвонцава, Наталляй Чэрвонцава, Людмілай Ваўковіч-Борыс, Галінай Жураўлёвай, майстар-класы, лекцыі. Наватарствам семінара будзе сінтэз двух вымярэнняў — рэальнага і віртуальнага: удзельнікі пазнаёмяцца з выцінанкамі на выставе і здзейсняць падарожжа па віртуальным музеі выцінанкі ў акулярах VR.  

Навукова-практычны семінар пройдзе з удзелам адміністрацыі і навучэнцаў УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага”, спецыялістаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, прадстаўнікоў Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці.

Традыцыя вырэзвання з паперы (выцінанка-выбіванка) і беларускае мастацтва выцінанкі ўключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. На дадзены момант рыхтуюцца дасье для ўключэння ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА традыцыйнага мастацтва беларускай выцінанкі.

Дата: 26 сакавіка 2024 года

Час: 13.30

Месца: Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, д. 13, г. Заслаўе)

Для сувязі: nea@zaslaue.by, тэл.: +375–17–5177613

ПРАГРАМА

навукова-практычнага семінара, прысвечанага традыцыі беларускай выцінанкі, яе вывучэнню, захаванню і трансляцыі сучаснікамі “Дзень беларускай выцінанкі ў Музеі маляванкі ў Заслаўі”

ЗАПРОШАНЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ

Майстры выцінанкі:

Лізавета Чырвонцава

Наталля Чэрвонцава

Людміла Ваўковіч-Борыс

Галіна Жураўлёва

Віртуальная выцінанка:

Юлія Цыркунова

Навучэнцы “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага”

Прадстаўнікі адміністрацыі каледжа

Спецыялісты Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ

Экскурсаводы г. Мінска

Прадстаўнікі МОЦНТ

Прадстаўнікі СМІ

 Часовая экспазіцыя работ:

Лізаветы Чырвонцавай, Наталлі Чэрвонцавай, Людмілы Валковіч-Борыс,

Выцінанка Галіны Жураўлёвай, студэнтаў каледжа

 ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВА:

13.30 — экскурсія па музеі

14.30 — адкрыццё навукова-практычнага семінара

14.40 — лекцыя пра культурную спадчыну Беларусі, чытае Каліноўская Алена Тадэвушаўна, вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ, саветнік Мінкульта па пытаннях аховы спадчыны

15.00 — майстар-класы і творчыя сустрэчы

Лізаветы Чырвонцавай, зала зменных экспазіцый  

Наталлі Чэрвонцавай, зала зменных экспазіцый  

Віртуальная выцінанка, зала зменных экспазіцый, зона ВИАР

Філасофія выцінанкі з Галінай Жураўлёвай, зала Я. Драздовіча

15.50 — падвядзенне вынікаў, закрыццё навукова-практычнага семінара