1 снежня. Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Тураве
1 снежня адчыніць свае дзверы рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Тураве. На тэрыторыі гасцінічнага комплексу «Струмень» можна будзе прыняць удзел у інтэрактыўнай праграме разам з улюблёным зімовым чараўніком!
Гомельская вобл., г. Тураў, вул. Рычоўская, 7, «Гасцінны комплекс «Струмень», +375235326281
2 снежня. Экскурсія ў Оперны тэатр Беларусі
Даведацца, як жыве Оперны за кулісамі можна будзе падчас незвычайнай экскурсіі, дзе вы даведаецеся пра ўнікальную архітэктуру будынка і гісторыю тэатра, пазнаёміцеся з дзіўнымі магчымасцямі сцэны, наведаеце цэх па вырабу дэкарацый, і, калі пашанцуе, нават убачыце рэпетыцыю.
Мінск, пл. Парыжскай Камуны, 1, +375172431041
3 снежня. Культурная акцыя «Так проста быць побач»
У Міжнародны дзень інвалідаў у «Мірскім замку» адбудзецца акцыя «Так проста быць побач». Падчас мерапрыемства ў складзе арганізаваных груп пройдзе бясплатная экскурсія «Уладары Мірскага замку». Увага: папярэднi запiс!
Гродзенская вобл., г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2, +375159623232
6 снежня. «Святочнае мерапрыемства «Белавежская казка»
У сядзібе Дзеда Мароза адбудзецца святочнае мерапрыемства «Белавежская казка», прымеркаванае да адкрыцця «зімовага» турыстычнага сезона і прыезду Снягуркі. У праграме экскурсіі па Сядзібе беларускага Дзеда Мароза, конкурсы, гульні, песні, карагоды, фестываль творчых калектываў «Агні зімы», фестываль аніматараў «Добрыя чараўнікі».
Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н., в. Каменюкі, Сядзіба беларускага Дзеда Мароза, «Нацыянальны парк «Белавежская пушча», +375163159127
6, 7 снежня. «Анімацыйная праграма «Свята Зюзі»
20 гадоў таму Зюзя Паазерскі ўпершыню выйшаў з гушчару лясоў на вялікую сцэну. У свой юбілейны год, адзначаючы ўрачыстасць у чароўным лясным куточку Пастаўшчыны, Зюзя вельмі хоча бачыць вас.
Вас будуць сустракаць дзіўныя iстоты беларускай міфалогіі: мудры Бай, гасцінная Марыя, хітрая Баба Яга, прыязная Завейка, справядлівая Ваструха, пранырлівы Шатан, паветраная Бадзюля і іншыя цікавыя iстоты казачнага лесу.
Віцебская вобл., Пастаўскі р-н., в. Азяркі, вул. Лясная, д.4. «Спартыўна-турыстычны комплекс «Азяркі» +375297222777
