1 лістапада 2025 г. у 16.00 у музеі «Лошыцкая сядзіба», філіяле Музея гісторыі горада Мінска, адбудзецца мерапрыемства з музычнай праграмай «Мелодыi старых сядзiб», якое прымеркавана да 260-годдзя з дня нараджэння кампазітара і грамадскага дзеяча Міхаiла Клеафаса Агінскага (1764/1765 – 1833).
Праграма «Музыка старых сядзiб» падрыхтавана ў межах супрацоўнiцтва Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi з Музеем гiсторыi горада Мiнска i стане сапраўдным падарожжам у мінулае велічных беларускiх сядзіб – цэнтраў музычнай культуры краiны, дзе гучалі мелодыі, якiя напоўнены любоўю і пяшчотай. Аўтар праграмы – Iрына Лой, старшы выкладчык кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
У выкананнi Iрыны Лой і яе студэнтаў, лаўрэатаў мiжнародных конкурсаў, прагучаць знакамiтыя паланэзы Міхаiла Клеафаса Агінскага Сі бемоль мажор «Багацце» і Ля мінор «Развітанне з Радзімай», чароўныя рамансы «Цёплы ўспамін», «Ах, ці быў сэнс кахаць», «Дафне» і іншыя.
Таксама ў праграме творы іншых беларускіх кампазітараў, якія працягнулі развiваць музычныя традыцыі М. К. Агінскага – «Вальс Беаты» з оперы «Беата» і песня «Праснiчка» Станіслава Манюшкі.
Асобна прагучаць мелодыі стваральнiка беларускай оперы кампазітара Яна Давіда Голанда: Паланэз Касі і арыя «Валiцца з рук любая работа» з оперы «Чужое багацце».
Дадатковая інфармацыя і запіс на мерапрыемства па тэлефоне: (017) 396 18 86, праз электроную пошту loshytsa@minskmuseum.by, або ў сацыяльных сетках музея ВКонтакте, Facebook и Instagram (/loshytsamuseum).