07.jpg

Да 90-годдзя гістарычнага факультэта БДУ і Міжнароднага дня аховы помнікаў і гістарычных мясцін кафедрай этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме былі праведзены чатыры студэнцкія вучэбныя экскурсіі. Па выніках былі абраны тры эскурсаводы-пераможцы, якія атрымалі каштоўныя падарункі.

Студэнты трэцяга курса спецыяльнасці “Рэгіёназнаўства” распрацоўвалі турыстычныя маршруты па г. Мінску, якія павінны прыцягнуць увагу да праблем захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны і гістарычнай памяці.

Першы маршрут знаёміў з Кастрычніцкай вуліцай і студэнцкімі інтэрнатамі, са сваёй атмасферай і пэўнымі традыцыямі. Маршрут насычаны стрыт-артам, прамысловай архітэктурнай спадчынай і гастранамічнымі аб’ектамі. Не абыйшлі студэнты ўвагай і тэму Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі помнік пакараным падпольшчыкам.

Другі экскурсійны маршрут знаёміў з архітэктурнай спадчынай савецкай эпохі, а менавіта жылой і прамысловай забудовай мінскай Серабранкі. Прыродная спадчына, каларытны кірмаш, помнік маршалу К.К. Ракасоўскаму, сакральныя аб’екты ўдала раскрылі асаблівасці гэтай часткі горада.

Трэцяя экскурсія праходзіла праз самы цэнтр сталіцы і дазваляла ўбачыць Мінск такім, якім яго бачыў выдатны беларускі этнограф і краязнавец М.І. Каспяровіч. У цэнтры ўвагі гэтага маршрута была вуліца Кірава, якая пэўны перыяд насіла назву Універсітэцкай. На ёй і сёння знаходзіцца шмат будынкаў, звязаных з гісторыяй БДУ, што студэнты асабліва падкрэслілі ў юбілейны для гістарычнага факультэта год.

Апошні экскурсійны маршрут знаёміў з архітэктурнай спадчынай Траецкай гары і Асмалоўкі. Збалансавана атрымалася паказаць архітэктурныя асаблівасці, развіццё Мінска ў ХХ ст., прамысловыя аб’екты.

Кожны са студэнтаў праводзіў пэўную частку маршрута, рыхтаваў кантрольны і індывідуальны тэкст, трэніраваўся прымяняць метадычныя прыёмы паказа і расказа. Няпроста змагацца з хваляваннем публічнага выступлення, трымаць увагу слухачоў і распавядацць аб гістарычнай спадчыне. Але па выніках агульнага галасавання ўдзельнікаў мерапрыемства і экспертаў былі абраныя тры пераможцы: Дзмітрый Чабан, Дар’я Шурпо, Ягор Пятроў. Пераможцы атрымалі ад Нацыянальнага агенцтва па турызме наборы сувенірай прадукцыі, USB-флэш-накапляльнікі, паўэрбэнк.

У завяршэнні мерапрыемства дацэнт кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў Д.У. Філіпчык падкрэсліў магчымасці развіцця студэнтаў у турыстычнай галіне, неабходнасць захавання і папулярызацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны.

Нажмите для увеличения изображения 01.jpg

КРЫНІЦА