У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2012 № 667 (рэд. ад 02.09.2015) "аб некаторых пытаннях работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб" грамадзяне і юрыдычныя асобы маюць права звярнуцца на "гарачую лінію" дзяржаўнай установы "Нацыянальнае агенцтва па турызме".
"Гарачая лінія" па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару, звязаных з дзейнасцю дзяржаўнай установы "Нацыянальнае агенцтва па турызме", ажыццяўляецца спецыялістамі аддзела якасці і вучэбна-аналітычнай работы штодня з 9.00 да 11.00 па тэлефоне + 375 17 203 71 99.